У інтэрнэце невядомыя размясцілі відэа, на якім — п’яны ў дым супрацоўнік палітычнага аддзела пасольства Польшчы ў Мінску Вітальд Місяк. Як піша «Газета выборча», Місяк быў адказным за бяспеку аб’екта.
Пасля з’яўлення відэа міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб адклiканнi дыпламата. Місяк ужо прыбыў у Варшаву, дзе склаў тлумачэнні.
Як піша «Выборча», 13 снежня Місяк вячэраў з дыпламатамі з розных краін. На запісе рэстараннай камеры можна ўбачыць, што каляУ дадатак былі паказаны запісы Місяка, зробленыя з іншых камер. Рэстаранны запіс мог быць даступны толькі беларускім спецслужбам.23-й гадзіны ён устаез-за стала, хістаючыся, і падае на іншы стол.
Місяк пацвярджае, што на відэазапісе — ён. Але сцвярджае, што яму ў часе вячэры хтосьці падліў у шклянку чагосьці такога, што прывяло яго да страты кантролю над сабой.
У тытрах да фільма на кепскай польскай мове, з русіцызмамі, сцвярджаецца таксама, што польскі дыпламат пабіўся і «згубіў службовыя дакументы» і «прызначаны для сакрэтных перамоваў тэлефон Blackberry».Прадстаўнік польскага МЗС Марцін Басацкі гэты факт абверг. Паводле ягоных словаў, ніводзін польскі дыпламат у Мінску службовых тэлефонаў і дакументаў не губляў. Ён адзначыў, што міністэрства праводзіць праверку па факце фільма. Калі Місяк не дакажа, што яго атруцілі, яго звольняць са службы.
«Gazeta Wyborcza» называе фільм чарговай спробай беларускіх спецслужб здыскрэдытаваць польскую дыпламатыю.Газета адзначае, што гэта не першы падобны інцыдэнт. Увогуле, заходнія дыпламаты разглядаюць Мінск як адну з самых цяжкіх і небяспечных пляцовак для дзейнасці.
Польшча выклікае асаблівы шал лукашэнкаўцаў, бо паслядоўна падтрымлівае беларускую культуру і прымае рэпрэсаваных у Беларусі ў сваіх навучальных установах.Напрыклад, менавіта Польшча фінансуе адзіны незалежны і адначасова адзіны цалкам беларускамоўны тэлеканал «Белсат», яна выдзяляе таксама шмат стыпендый для беларускіх студэнтаў і аспірантаў. Варта нагадаць, што інцыдэнт з Місякам здарыўся пры канцы польскага старшынства ў ЕС. У часе папярэдняга венгерскага старшынства ў інтэрнэце быў распаўсюджаны ролік, у якім дыскрэдытавалі жонку пасла Венгрыі ў Беларусі. Як Венгрыя, так і Польшча шмат рабілі дзеля таго, каб еўрапейскія краіны дзейнічалі супраць беларускай дыктатуры адзіным фронтам.





