Яўген Шаўчук, выбраны прэзідэнтам Прыднястроўя па выніках другога тура прэзідэнцкіх выбараў 25 снежня 2011 года, афіцыйна ўступіў сёння на пасаду пасля таго, як прынёс канстытуцыйную прысягу.

Цырымонія інаўгурацыі прэзідэнта непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР) прайшла ў Ціраспалі, у Прыднястроўскім дзяржаўным тэатры драмы і камедыі імя Н. С. Аранецкай.

На цырымоніі інаўгурацыі прысутнічалі цяпер ужо былы прэзідэнт Прыднястроўя Ігар Смірноў, які ўзначальваў ПМР на працягу 20 гадоў,
дэпутаты Вярхоўнага Савета (парламент), прадстаўнікі кабінета міністраў, кіраўнікі дзяржаўных адміністрацый гарадоў і раёнаў, замежныя госці.

Цэнтральная выбарчая камісія Прыднястроўя афіцыйна аб’явіла аб выбранні былога старшыні парламента і лідара руху «Адраджэнне» Яўгена Шаўчука прэзідэнтам ПМР 26 снежня, на наступны дзень пасля выбараў. Яўген Шаўчук атрымаў на выбарах 73,88% галасоў. За яго прагаласавалі больш за 165 тыс. чалавек. За другога кандыдата — дзеючага спікера прыднястроўскага парламента, лідара партыі «Абнаўленне» Анатоля Камінскага — прагаласавалі 19,67% выбаршчыкаў. Супраць усіх галасавалі 4,45% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?