Актывіст «Гавары праўду», былы палітвязень Павал Вінаградаў быў выкліканы ў міліцыю ў 13.00.
Як ён патлумачыў журналістам, неабходнасць яго візіту ў РУУС была абгрунтавана жаданнем міліцыянтаў правесці з ім выхаваўча-прафілактычную гутарку.
Пасля Паўла адвезлі ў суд Маскоўскага раёна Мінска.
Як паведаміў у фэйсбуку грамадскі актывіст Міхаіл Пашкевіч, справу Паўла адправілі на перагляд, паколькі суд не працаваў, а самога Вінаградава змясцілі на ноч у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Суд адбудзецца ці 31 снежня ці 2 студзеня. Такім чынам Павел сустрэне Новы год за кратамі.
Як паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Святлана, яе мужа вінавацяць у тым, што ён нібыта лаяўся матам.





