Мала хто верыць, аднак у 2011 г. істотна знізіліся ў рэальным пералічэнні не толькі заробкі шараговых беларусаў, але і даходы чыноўнікаў. Сухая ўрадавая статыстыка, а таксама прызнанні дзяржслужачых паказваюць, што заробкі чыноўнікаў рэзка ўпалі ў даляравым эквіваленце.
Дзве дэвальвацыі беларускага рубля прывялі да таго, што прыбыткі дзяржслужачых рэзка змяніліся. Даходам нават асобных высокапастаўленых дзяржслужачых сёння зайздросціць не трэба.
Начальнік упраўлення аднаго з міністэрстваў зарабляе зараз 3,8 млн. рублёў.
«У гэты заробак ужо ўключаны— падкрэслівае ён у гутарцы з карэспандэнтам Naviny.by.2-гі клас дзяржаўнага служачага, і гэта максімум, што можна зарабіць сёння на гэтай пасадзе»,
Начальнік аддзела (
Для даведкі.
Кожнай дзяржаўнай пасадзе адпавядае пэўны клас дзяржаўнага служачага. Паводле беларускага заканадаўства, для дзяржслужачых можа ўсталёўвацца вышэйшы клас і 12 класаў (апошні,
***
Паводле інфармацыі з дзяржорганаў, пасля майскай дэвальвацыі заробкі дзяржслужачых індэксаваліся. У рублёвым пералічэнні, як паведамілі ў двух міністэрствах, за апошнія паўгода заробак павялічыўся на 30–40%. На фоне дэвальвацыі, якая за гэты ж перыяд склала амаль 180%, даходы чыноўнікаў у даляравым выразе рэзка апусціліся.
«Прэстыж дзяржаўнай службы падарваны. Пры сённяшнім заробку будзе адбывацца адток кадраў з дзяржаўных органаў»,— мяркуе адзін з чыноўнікаў.
Працэс гэты ўжо пачаўся.
Адзін з былых урадавых работнікаў, калі яго заробак знізіўся з 1000 (да дэвальвацыі) да 350 долараў, пару месяцаў назад сышоў з дзяржслужбы.
«Сёння многія дзяржслужачыя спяць і бачаць, як бы памяняць працу. Аб змене працы не задумваюцца хіба што людзі перадпенсійнага ўзросту «, — распавядае ён у інтэрв’ю.





