Калі меркаваць пра сітуацыю ў ЕС па навінах на беларускіх дзяржканалах, то Еўропа патанула ў цяжкім крызісе. Там не спыняюцца забастоўкі, у многіх краінах амаль не лётаюць самалёты і не ходзяць цягнікі, а ў людзей няма грошай нават на калядныя падарункі.
Праўда, ёсць невялікае выключэнне — добра жывецца там белым ільвам, дый тое ў няволі.
Дарэчы, паводле інфармацыі Еўрастата, менавіта брытанцы, у якіх згодна з беларускай дзяржпрапагандай няма грошай на калядныя падарункі, выдаткавалі на Каляды больш за ўсіх у ЕС — больш за 1500 еўра ў пераліку на кожнага падданага брытанскай каралевы. А калядныя выдаткі самых вялікіх «жабракоў» у ЕС — іспанцаў з партугальцамі, дзе ўжо амаль кожны чацвёрты — беспрацоўны, — знаходзіліся ў межах ад 500 да 600 еўра на чалавека. Пра такія выдаткі не тое што на Каляды, а хаця б на штогадовы адпачынак можа марыць сёння 90% грамадзян «шчаслівай» Беларусі.
Прапануем падборку трызнення дзяржаўных тэлеканалаў (АНТ, СТВ, БТ) пра сітуацыю ў Еўропе за апошні месяц.





