Для абласнога цэнтра гэта ўнікальны праект, яго ладзіць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва. Пакуль сюды ходзяць толькі 7 чалавек. Аднак у Еўропе падобныя ініцыятывы вельмі распаўсюджаныя. Гэта зручна: дзеці ці ўнукі могуць прывесці сюды пенсіянера зранку, а потым забраць яго ўвечары дадому. Тут людзям сталага веку не сумна, ёсць усе магчымасці для адпачынку, нават кампутар з выхадам у інтэрнэт і трэнажорны зал. Для гадаванцаў такога “дзіцячага садка” арганізуюць харчаванне.
Прывесці сюды пенсіянера можна на 4, 6 ці 8 гадзінаў у дзень.Аднак паслуга не бясплатная: за месяц штодзённага 8-гадзіннага знаходжання ў гэтай установе давядзецца заплаціць 500 тысяч рублёў,





