Часопіс Esquire (расейская версія) прапануе падборку новых англійскіх словаў. Яны ўтварыліся для пазначэння новых рэалій і адносін людзей у сучасным свеце.

Многія з паказаных з’яваў ёсць і ў нас, але яшчэ не маюць спецыяльных словаў для абазначэння.
То ёсць прастора для крэатыву, шаноўныя чытачы — прапануем варыянты! Мова жыве, пакуль развіваецца.

Футбольная ўдава (Football widow)

Жанчына, якая ў дні футбольных матчаў лічыць свайго мужчыну часова памерлым.

Расеец (a Russian)

Той, хто ўвесь час знаходзіцца ў стане дэпрэсіі, бачыць свет у чорных фарбах.

Абсурдыстан (Absurdistan)

Слова, якім пазначаецца любая краіна, дзе адбываецца нешта недарэчнае, абсурднае.

Рэфрыжэратарнае права (Refrigerator rights)

Сінонім вельмі блізкіх адносін; у літаральным сэнсе права залезці ў лядоўню без дазволу.

Сцэнічны званок (Stage-phoning)

Спроба зрабіць ўражанне на людзей побач гутаркай па мабільным.

Вікіяльнасць (Wikiality — ад Wikipedia і «рэальнасць»)

З’ява, існаванне якой пацвярджаецца вялікай колькасцю спасылак на яе ў інтэрнэце.

Гейдар (Gaydar — скарачэнне ад «гей-радар»)

Уменне хутка адрозніць гея ад чалавека гетэрасэксуальнай арыентацыі.

Гараж-Махал (Garage Mahal)

Шматпавярховы гараж або паркінг.

Бацькі-верталёты (Helicopter parents)

Бацькі, якія празмерна апякаюць сваіх дзяцей і нібы ўвесь час лунаюць над імі.

Мак-нацы (Mac nazi)

Чалавек, апантаны прадуктамі кампаніі Apple.

Гінекабібліяфобія (Gynobibliophobia)

Нянавісць да жанчын-пісьменніц.

Расплывістыя Каляды (Christmas creep)

Феномен, пры якім святкаванне Калядаў з кожным годам пачынаецца ўсё раней.

Менапорш (Menoporsche — ад «менапаўза» і Porsche)

Страх перад старасцю ў некаторых мужчын сярэдняга ўзросту, які характарызуецца купляй спартыўнага аўтамабіля і сустрэчамі з зусім маладымі дзяўчатамі.

Хейтрыятызм (Hatriotism — ад «нянавісць» і «патрыятызм»)

Пачуцце нянавісці да людзей або з’яваў, якія навязвае ўлада.

Брэндалізм (Brandalism)

Завешванне гарадскіх фасадаў звыродлівымі рэкламнымі постарамі.

ПТ (PT, Permanent tourist)

Перманентныя турысты затрымліваюцца ў краіне толькі на той тэрмін, які дазваляе ім лічыцца нерэзідэнтамі, а значыць, не плаціць падаткі, не праходзіць вайсковую службу і г.д.

10 верасня (September 10th)

Сінонім малазначнага і паўсядзённага.

Біяаксэсуар (Bio-accessory)

Чалавек, якога бяруць у таварыства ў якасці выгаднага фону.

Сіндром кіроўцы аўтобуса (Driving the bus)

Чалавек, які вырашыў у выходныя паехаць па пакупкі і ачомаўся напаўдарозе да працы.

Прэзентыізм (Presenteeism)

Пачуццё віны, якое ўзнікае ў работніка, што адлучыўся з офіса, хай нават і з прычыны хваробы.

Сумка-невідзімка (Stealth bag)

Сумка, пашытая так, каб немагчыма было вызначыць ні яе цану, ні фірму, што яе вырабіла, ні вобраз патэнцыйнага ўладальніка.

Апраізацыя (Oprahization)

Узрослая тэндэнцыя спавядацца на людзях, чаму нямала паспрыяла шоу Опры Уінфры.

Крызіс чвэрці жыцця (Quarter life crisis)

Стан, у які ўпадаюць маладыя людзі, якія толькі скончылі навучанне, пры сутыкненні з дарослым светам.

Бясплатны шопінг (Catch and release)

Купля рэчаў з адзінай мэтай: здаць іх і атрымаць грашовую кампенсацыю, а таксама задавальненне ад шопінгу.

Экапорна (Climate porn)

Усхваляваная і экспрэсіўная рыторыка, якая выкарыстоўваецца падчас апісання кліматычных зменаў на планеце.

Каралева стала (Table queen)

Чалавек, які патрабуе ў афіцыянтаў перасадзіць яго/яе, калі ў рэстаране вызваляецца лепшы столік.

Плэйлістызм (Playlistism)

Дыскрымінацыя па прыкмеце музычных прыхільнасцяў у iTunes і іншых прайгравальніках гукавых файлаў.

Буба (Bobo — скарачэнне ад bourgeois і bohemian)

Чалавек, які, з аднаго боку, паспяхова прасоўваецца па карпаратыўнай лесвіцы, а з другога — пазіцыянуе сябе як прадстаўніка контркультуры, гэта значыць носіць пэўную вопратку і слухае пэўную музыку.

Пралетарскі занос (Proletarian drift)

Працэс асвойвання рабочым класам брэндаў, якія калісьці асацыяваліся выключна з найвышэйшымі слаямі грамадства.

Глобіш (Globish — скарачэнне ад global english)

Спрошчаная ангельская, якую выкарыстоўваюць прадстаўнікі неангламоўных краінаў.

Каморная музыка (Closet music)

Музыка, якую слухаюць без сведак, баючыся кпінаў.

Пума, што размаўляе (Conversational puma)

Чалавек, які ўвесь час умешваецца ў размову са словамі «Так, я ведаю!», «Я вам заўсёды гэта казаў!», што робіць гутарку вельмі цяжкай.

Кінатэрапія (Cinematherapy)

Тое ж, што і шопінг-тэрапія, але ў гэтым выпадку ад стрэсу прапануецца пазбаўляцца не ў крамах, а ў кінатэатрах.

Шоклог (Shoclog)

Блог, які вядзецца з разлікам шакаваць чытачоў.

Стомленасць ад пароляў (Password fatigue)

Псіхічная стомленасць, выкліканая неабходнасцю памятаць занадта шмат пароляў.

Дзявочая кнопка (Girlfriend button)

Кнопка «паўза» на гульнявых прыстаўках, якую націскаюць маладыя людзі, калі іх сяброўцы хочацца пагаварыць.

Франкенфуд (Frankenfood)

Ежа, прыгатаваная з генетычна мадыфікаваных прадуктаў.

Тэхнасэксуал (Technosexual)

Чалавек, які разважае пра тэхнічныя навінкі з энтузіязмам, з якім звычайна гавораць пра сэкс.

Кухонны пропуск (Kitchen pass)

Дазвол, які дае адзін з сужэнцаў другому, адпускаючы яго на вечарынку ці яшчэ кудысьці.

Крэсла гетэрасэксуалаў (I’m not gay seat)

Пустое месца ў кінатэатры, якое пакідаюць паміж сабой два маладыя чалавекі, даючы навакольным зразумець, што яны не геі.

Рэтрашопінг (Retro shopping)

Параўнанне цэнаў на адну і тую ж рэч у розных крамах ужо пасля таго, як гэтая рэч набытая.

Аэранім (Plane name)

Выдуманае імя, якім называюцца падчас авіяпералёту (у сітуацыі, калі знаёмства непажаданае).

Рэстаранны каталіцызм (Cafeteria Catholicism)

Адмова ад наведванняў кавярняў у пятніцы ў сувязі з тым, што ў канцы тыдня некаторыя з іх выкарыстаюць прыгатаваныя ў пачатку тыдня стравы ў якасці інгрэдыентаў для пятнічных.

Бабушка (Babushka)

Мілая бескарысная рэч невялікага памеру.

Валантурызм (Voluntourism)

Турызм з элементамі валанцёрскай дзейнасці.

Офісны муж (Office spouse)

Калега па працы, з якім узнікаюць блізкія, але не рамантычныя адносіны.

Блербстытутка (Blurb whore)

Пісьменнік, які ў абмен на сваю ўхвальную міні-рэцэнзію (па-ангельску Blurb) на адвароце чыёй-небудзь кнігі ці дыска атрымлівае бясплатнае падарожжа, абед у рэстаране ці нешта такое.

Эгакастынг (Egocasting)

Чытанне толькі тых газет і часопісаў, чыё меркаванне супадае з тваім уласным.

Тэкставы масаж (Text massage — гульня словаў «massage» (масаж) і «message» (паведамленне)

Тэлефон, якія паведамляе пра прыём sms у вібра-рэжыме.

Трывожны званок (Ringxiety — ад слоў «трывога» і «званок»)

Замяшанне, у якое прыводзіць групу людзей званок мабільнага тэлефона, што незразумела каму належыць.

Камфорт-ТБ (Comfort TV)

Пазбаўленыя інтэлектуальнага напаўнення тэлеперадачы, галоўная функцыя якіх — супакоіць.

Пакаленне Reset (Reset generation)

Маладыя людзі, якія, трапіўшы ў цяжкае становішча, аддаюць перавагу не пошуку рашэння, а, як у камп'ютарнай гульні, націсканню кнопкі Reset («скід») і пачынанню спачатку.

Эфект CNN (CNN effect)

Cпад эканомікі падчас надзвычайных падзей у свеце, да якога прыводзіць масавае сядзенне перад тэлевізарамі і прагляд навінаў, якія датычаць гэтай падзеі.

Грыжа на лыжы (Grays on trays)

Немалады сноўбардыст.

Таксічны халасцяк (Toxic bachelor)

Нежанаты мужчына з кепскім характарам.

Рэтрасэксуал (Retrosexual)

Мужчына, які траціць мінімум грошай на гардэроб і выгляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?