Міліцэйскі спецназ УУС Мінаблвыканкама 1 снежня па ананімным тэлефанаванні выявіў у вёсцы Астравы Вілейскага раёна буйны падпольны завод па вытворчасці самагонкі.
Як паведамілі ў міліцыі Мінскай вобласці, самагонная ўстаноўка займала практычна ўвесь дом. Затрыманыя трое непрацуючых мясцовых жыхароў, якія абслугоўвалі незаконную вытворчасць алкаголю.
Канфіскаваныя: тона самагонкі, самагонны апарат і больш за тоны металу, незаконным зборам якога, як мяркуецца, займаліся затрыманыя.
Усім траім пагражае адказнасць адначасова па чатырох артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: незаконны выраб і захоўванне спіртнога, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў, парушэнне правіл супрацьпажарнай бяспекі.





