Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, якая знаходзіцца з візітам у М'янме (Бірме) сустрэлася з лідарам дэмакратычнай апазіцыі краіны Аун Сан Су Чжы.
Палітыкі правялі гутарку падчас нефармальнага абеду. Іх афіцыйная сустрэча запланаваная на пятніцу ў рэзідэнцыі Аун Сан Су Чжы ў Рангуне.
Раней Хілары Клінтан правяла перамовы з прэзідэнтам Бірмы Тэйнам Сейнам, якія яна ахарактарызавала як "адкрытыя і прадуктыўныя".





