СААТ «Гасцінны маёнтак», якое з’яўляецца ўласнасцю аднаго з самых багатых беларускіх бізнэсмэнаў Юрыю Чыжа, атрымала афіцыйны дазвол гнаць самагонку.
Кампанію ўключылі ў пералік юрыдычных асоб, якім дазваляецца вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі ў
Прадпрыемства «Гасцінны маёнтак» ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі горналыжнагаспартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск», якое ўваходзіць у групу кампаній «Трайпл».
Раней у пералік юрыдычных асоб, якім дазваляецца вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі, былі ўключаны фермерская гаспадарка «Белавежтур», нацыянальны парк «Белавежская пушча», музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», СААТ «Рэстаранны холдынг», УВТПП «Гранат», агракамбінат «Дзяржынскі» і Гродзенскі мясакамбінат.





