Сярод беларускіх блогераў каго толькі няма, але Віктар Малішэўскі нават для
Якую музыку слухае вядомы блогер?
«Калі так сходу, дык гэта хіба што The Rolling Stones, песня Streets of Love, — кажа Віктар. — Яна стаіць у мяне на будзільніку. Відаць, яна і сабаку майму падабаецца — абазначае, што зараз на вуліцу. Мне здаецца, яна такая чароўная».
«Пачка сигарет» Цоя — на мабільніку ў мяне гэтая песенька шмат гадоў ужо. І кожны, хто тэлефануе мне ўпершыню, пачынае з фразы: «Значыць, усё не так і кепска» Мяне цяжка бывае вызваніць — я доўга не бяру слухаўку звычайна. Таму, патэлефанаваўшы, можна даслухаць да другога прыпеву, як мінімум».
«І Ніно Катамадзэ Movaneba — можна слухаць гадзінамі, незразумела чаму».
«А яшчэ «Пахне чабор» Вольскага на вершы Броўкі — майму сыну вельмі падабаецца, і я сам сябе лаўлю на тым, што, калі добры летні настрой, напяваю менавіта яе», — адзначае Малішэўскі.





