Зварот косаўскіх сербаў да расійскага кіраўніцтва з просьбай даць ім расійскае грамадзянства не можа быць задаволены ў сілу нормаў расійскага заканадаўства,паведаміў у чацвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч.
«Прашэнне было пададзенае прэзідэнту Расіі. З улікам таго, што такое хадайніцтва не можа быць задаволенае ў сілу нормаў расійскага заканадаўства аб грамадзянстве, Мядзведзеў даручыў інтэнсіфікаваць аказанне косаўскім сербам падтрымкі ў іншых формах. У прыватнасці, вырашана даць жыхарам паўночнага Косава гуманітарную дапамогу», — сказаў Лукашэвіч.
У пачатку лістапада ў пасольства Расіі ў Бялградзе больш за 20 тысяч косаўскіх сербаў, незадаволеных сваім становішчам у краі і палітыкай уладаў, падалі хадайніцтва аб наданні ім расійскага грамадзянства.





