Аператар Yota 1 снежня пачаў тэставанне сеткі высакахуткаснага інтэрнэту 4G у цэнтры Мінска і Гродна. Пра гэта 1 снежня напрэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар ЗТАА «Ёта Бел» Сяргей Бяспалаў.
Паводле яго слоў, сетка Yota працуе па тэхналогіі LTE. Хуткасць перадачы даных да 40 Мбіт/с.
Паводле слоў Бяспалава, на сёння сетка даступная ў цэнтральных і шэрагу прылеглых да цэнтра раёнаў Мінска і Гродна. У сталіцы кампанія разгарнула 29 базавых станцый, у Гродне — дзевяць. У будучыні плануецца пашырэнне пакрыцця ў гэтых гарадах, а таксама запуск сеткі ва ўсіх абласных цэнтрах.
На працягу двух месяцаў, да 1 лютага 2012 года, Yota прапаноўвае бясплатна пратэставаць інтэрнэт 4G. Для гэтага неабходна набыць мадэм Yota коштам 1 млн. 280 тысяч рублёў, праверыўшы зону пакрыцця. Асаблівасцю рэалізацыі праекта з’яўляюцца тэрмінальныя прыборы, распрацаваныя кампаніяй Yota Group з прымяненнем
З пачаткам камерцыйнай эксплуатацыі з 1 лютага 2012 года з’явіцца тарыфная лінейка, якая пабудавана на безлімітных прапановах высакахуткаснага інтэрнэту. Першы прапанаваны кампаніяй тарыфны план будзе каштаваць абаненту 350 тысяч рублёў у месяц.
Паводле слоў Бяспалава, кампанія не будзе развіваць сетку ў спальных раёнах гарадоў датуль, пакуль не атрымае дастатковую колькасць заявак ад насельніцтва. Гэта неабходна для апраўдання інвестыцый і падтрымання агульнага ўзроўню рэнтабельнасці сеткі.
Як адзначыў
«Нягледзячы на неабходнасць дадатковых інвестыцый, мы з разуменнем паставіліся да гэтай ініцыятывы», — адзначыў Іваноў, дадаўшы пры гэтым, што кампаніі фактычна давялося будаваць сетку нанова, заключаць новыя кантракты з пастаўшчыкамі абсталявання.
«У маі гэтага года ў Беларусь напаткалі пэўныя эканамічныя падзеі (дэвальвацыя беларускага рубля. — БелаПАН.), занепакоіліся нашы інвестары, аднак нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы прыйшлі да запуску сеткі. Yota не толькі не згарнула праект запуску сеткі
Паводле слоў Сяргея Бяспалава, аператар Yota не плануе развіваць галасавыя паслугі ў Беларусі, бо гэта не прадугледжана ліцэнзіяй Мінсувязі. Кампанія ўжо завезла ў Беларусь больш за дзве тысячы сваіх мадэмаў LTE, аднак адносна колькасці абанентаў кампанія свае планы не раскрывае і называе іх «амбіцыйнымі».
Запланаваны аб’ём інвестыцый у кампаніі і не называюць, спасылаючыся на камерцыйную тайну. Разам з тым прадстаўнікі Yota адзначаюць, што цяпер укладанні вымяраюцца некалькімі мільёнамі долараў.
***
Yota —
У Беларусі будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю сеткі бесправоднага шырокапалоснага доступу займаецца ЗТАА «Ёта Бел», створаная ў кастрычніку 2008 года.
Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы даных.





