Мікалай Апіёк. Аляксандр Лукашэнка на вучэннях.
Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ніколі не патрабаваў ад прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі ствараць творы, каб дагадзіць уладзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, сустракаючыся з творчай моладдзю краіны, перадае агенцтва БЕЛТА.
«Гэта норма, канцэптуальная аснова маёй палітыкі як прэзідэнта.
Я ніколі інтэлігенцыю, перш за ўсё творчую, пісьменнікаў, мастакоў, не арыентаваў на тое, каб яны пісалі, каб дагадзіць уладзе.Лічу, што калі нехта звяртаецца да інтэлігенцыі з такой просьбай, ён проста яе зневажае», — сказаў ён.
«Беларуская культура заснавана на ідэалах патрыятызму, вернасці жыццёвай праўдзе, любові да чалавека і служэння дабру. Гэта спадчына павінна стаць для нас крыніцай духоўнай сілы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы.
«На жаль, сёння мастацтва стала паступова страчваць маральныя арыенціры.Нехта кідаецца на прынаду нізкапробнай масавай культуры, смакуе амаральныя ўчынкі і нават злачынствы, называючы гэта «новым словам у мастацтве», — мяркуе Лукашэнка.
«Яшчэ больш непрыгляднымі з’яўляюцца спробы некаторых «незалежных творчых дзеячаў» [гэтыя словы ён вымавіўдабівацца таннай папулярнасці, зневажаючы ўласную краіну і народ. Веру, што ніхто з вас ніколі не адмовіцца ад сумлення», — сказаў ён.па-беларуску — Рэд.], а калі быць больш дакладным, дзялкоў ад культуры, змешваць мастацтва з палітыкай,
Аляксандр Лукашэнка прывёў як прыклад змену арыенціраў улады, якая адбылася за апошнія дзесяцігоддзі.
«І гэтым самым нашым «творчым дзеячам» [гэтыя словы ён вымавіўТо яны свята верылі ў камунізм і падтрымлівалі камуністычную ідэю. Потым яны хутка пераарыентаваліся на новыя ідэі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.па-беларуску — Рэд.] давялося некалькі разоў за жыццё «перафарбоўвацца».
«Я катэгарычна супраць гэтага, і вы ніколі мяне не зможаце папракнуць, не знойдзеце для гэтага падстаў.
Мае партрэты нідзе, акрамя чыноўніцкіх кабінетаў, не вісяць.Кажуць, так трэба, хоць я вельмі дрэнна гэта ўспрымаю. Гэта адзінае, дзе я згадзіўся і адступіў ад сваіх патрабаванняў». Лукашэнка таксама дадаў: «І оды на мой адрас ніхто не пісаў».
«Стварайце ў інтарэсах свайго народа, дзе б вы ні былі, — заклікаў Лукашэнка. — Каб пасля не было балюча і крыўдна, памятайце пра свой кавалак зямлі, нават калі вы будзеце зарабляць грошы ў іншай краіне. Памятайце, адкуль вашы карані.
Не сварыцеся са сваёй краінай, з яе прынцыпамі і ідэаламі, якімі жыве ваша краіна, якімі яны ні былі б».
«Чэрпайце натхненне з чыстай крыніцы — з беларускай прыроды, нашай гераічнай гісторыі, жыцця сучаснай Беларусі і, самае галоўнае, — з моцнага характару і мудрасці народа», — дадаў ён.





