У чацвер Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні прыняў папраўкі да Крымінальнага закона, цалкам выключыўшы смяротнае пакаранне з сістэмы крымінальнага права краіны.

Такім чынам, Латвія выканала патрабаванні 13-га Пратаколу Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека і асноўных свабодаў. Дагэтуль заканадаўства дазваляла прымяняць вышэйшую меру пакарання за злачынствы, учыненыя ў ваенны час.

Але фактычна смяротнае пакаранне ў Латвіі не прымяняецца з 1996 года.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?