Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі творчай моладзі.
«Калі ты таленавіты, настойлівы, адданы сваёй мары, то абавязкова даб’ешся поспеху. Мы і ў далейшым такіх людзей не пакінем без падтрымкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Адкрываючы сустрэчу, Лукашэнка нагадаў, што паўтара дзясятка гадоў таму, калі ствараўся фонд Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі,
Стварыць умовы для прафесійнага станаўлення адораных асоб, павысіць іх сацыяльную абароненасць таксама дала магчымасць рэалізацыя дзяржпраграмы «Маладыя таленты Беларусі» на 2006–2010 гады.
«Выхаванне талентаў — справа не
«У нашай краіне захавана і паспяхова развіваецца цэласная сістэма мастацкай адукацыі, пачынаючы ад дзіцячых школ мастацтваў і заканчваючы ВНУ культуры. Сфарміраваны нацыянальныя творчыя школы. Доступ да гэтага духоўнага багацця мае любое адоранае дзіця», — сказаў Прэзідэнт.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы перасцярог творчую моладзь ад утрыманскіх настрояў. «Сёння ў культуры акрамя творчых здольнасцей яшчэ патрэбна ініцыятыва, энергія і прадпрымальнасць», — падкрэсліў беларускі лідар.
Да пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі наведаў выстаўку, на якой прадстаўлены творчыя работы маладых аўтараў. У прыватнасці, яму прадэманстравалі мастацкія і скульптурныя работы, адзенне маладых беларускіх мадэльераў, архітэктурныя праекты, вырабы з керамікі, металу і шкла, літаратурныя творы.





