У НН звярнуліся студэнты, якія жывуць у інтэрнаце № 2 Белдзяржуніверсітэта, што на вул. Кастрычніцкай, 2 у Мінску.

«З надыходам халадоў мы заўважылi цiкавую рэч. Некалькi разоў за тыдзень у нас адключаюць гарачую ваду і ацяпленне. Цiкава, што робяць гэта ўдзень, калi асноўная частка студэнтаў на парах. Увечары вада зноў падаецца. Спадзяёмся, гэта ўсе ж такi не Дырэктыва № 3, i халодна ў пакоях будзе толькi часова».

Дырэктар студэнцкага гарадка БДУ Міхаіл Чарапеннікаў пацвердзіў НН, што некалькі дзён таму ў сувязі з аварыяй на цеплатрасе былі перабоі з вадой: «Чым старэйшая цеплатраса, тым часцей здараюцца прарывы. Цеплатраса на вуліцы Кастрычніцкай функцыянуе з 1970-га, з таго года, што і інтэрнат». Таксама ён паведаміў, што рамонтныя работы ўжо сканчаюцца, і хутка ацяпленне і водазабеспячэнне запрацуе ў ранейшым рэжыме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?