У рэйтынгу карумпаванасці, які штогод складае арганізацыя Transparency International, Беларусь у 2011 годзе заняла 143-е месца (у 2010-м — 127-е).

Усяго ў рэйтынгу 183 краіны. Разам з Беларуссю 143-е месца дзеляць Азербайджан, Каморскія Выспы, Маўрытанія, Нігерыя, Расія, Усходні Тымор, Тога і Уганда.

Першае месца, што азначае мінімальны ўзровень карупцыі, займае Новая Зеландыя, другое — Данія, трэцяе — Фінляндыя. За імі ідуць Швецыя, Сінгапур, Нарвегія, Нідэрланды, Аўстралія, Швейцарыя і Канада.

Суседнія з Беларуссю Польшча, Літва, Латвія і Украіна займаюць 41-е, 50-е, 61-е і 152-е месцы адпаведна.

Апошнія месцы ў рэйтынгу займаюць Венесуэла, Ірак, Узбекістан, Паўночная Карэя, Самалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?