У паўночным індыйскім штацеУтар-Прадэш два фермеры выпусцілі дзясяткі змей, у тым ліку кобраў, у будынку падатковай інспекцыі, пратэстуючы супраць хабарніцтва.
Як паведаміў супрацоўнік інспекцыі,
фермеры прыйшлі ў офіс з трыма мяхамі, у якіх было каля 40 змей.Супрацоўнікі інспекцыі і жыхары, якія ў той час апынуліся ў офісе, сталі ў паніцы разбягацца і залазіць на сталы.
«Змеі пачалі запаўзаць на сталы і крэслы. Быў жудасны хаос. Сотні людзей сабраліся каля офіса,некаторыя з палкамі ў руках, і пачалі крычаць, што змеі павінны памерці», — сказаў супрацоўнік інспекцыі.
Паліцыі пазней удалося злавіць усіх змей. Паведамленняў аб пацярпелых не было.
Фермеры пайшлі на такую меру, таму што доўгі час дамагаліся ад падаткавікоў дакументаў аб уласнасці на зямлю, аднак, чыноўнікі ўтрымлівалі дакументы і патрабавалі за іх хабар.
Прадстаўнік адміністрацыі штата назваў іх меры барацьбы з хабарніцтвам непрымальнымі. Абодвух фермераў шукае паліцыя.





