Пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў выказаўся ў падтрымку смяротнага прысуду ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якія ў сераду прызнаныя Вярхоўным судом вінаватымі ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро.
"Мой асабісты пункт гледжання: на такія жорсткія рэчы ў адносінах да людзей павінен быць адэкватны адказ і нам дэмакратычная Амерыка ў гэтым сэнсе дае адэкватны прыклад", -- сказаў А. Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску.





