Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, асуджанага за саўдзел у тэрарызме да расстрэлу, пасля абвяшчэння прысуду дала каментар журналістам. Яна заявіла, што лічыць справу сфабрыкаванай. Таксама спадарыня Кавалёва зазначыла, што напісала заяву з просьбай аб памілаванні Уладзіслава на імя Лукашэнкі.





