Амерыканскі баец змешаных стыляў Джэф Монсан, які 20 лістапада атрымаў траўму ў Маскве, падчас бою з расійскім супернікам Фёдарам Емяльяненкам, быў у шоку ад расійскай бальніцы.
Пасля аднаго з прапушчаных удараў у другім раўндзе ён атрымаў пералом нагі. Па заканчэнні бою, па словах Д. Монсана,
яму прапанавалі на выбар дзве бальніцы. «Адна з іх была для звычайных грамадзян, іншая — для замежнікаў і дзяржаўных чыноўнікаў.Я выбраў звычайную, бо, як мне сказалі, яна была бліжэй да арэны».
Паводле словаў Д. Монсана, у клініцы, куды яго прывезлі,
дактары курылі проста ў прыёмным аддзяленні, а «калідоры былі поўныя пацыентаў, падобных да ахвяраў грамадзянскай вайны».
«Мне
давялося спрачацца з адным з лекараў, каб мне не рабілі рэнтген чэрапа. У выніку мне зрабілі рэнтген нагі, які паказаў, што яна зламаная, і наклалі гіпс. Мне таксама наклалі 16 швоў на вусны.
Ніткі былі падобныя на дрот.
«Зрэшты, — адзначыў баец, — дактары былі вельмі ветлівыя. І хоць абсталяванне не адпавядала высокім патрабаванням, яны ведалі сваю працу».
Эпізод з свістам падчас з'яўлення на рынгу Уладзіміра Пуціна баксёр паабяцаў пракаментаваць наступным разам.





