Пра гэта паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Осіпчык 30 лістапада на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.
Паводле яго слоў, на працягу 2012 года першым этапам плануецца ўкараніць абавязковае сацыяпсіхалагічнае тэставанне навучэнцаў на спажыванне наркотыкаў і алкаголю.
Другім этапам будзе ўкаранёна абавязковае медыцынскае тэставанне.
Як адзначыў Осіпчык, абавязковае тэставанне вучняў старэйшых класаў школ і студэнтаў на ўжыванне наркотыкаў добра сябе зарэкамендавала ў Маскве, наркалагічная служба якой лічыцца эталонам для іншых гарадоў Расіі.
З 2006 па 2010 гады ў Беларусі захворванне непаўналетніх на наркалагічныя расстройствы вырасла на 5% — з 963,5 да 1.011,2 выпадку на 10 тыс. дзяцей. На 1 кастрычніка 2011 года пад назіраннем
Як паведаміў Осіпчык, паводле звестак сацыялагічных апытанняў, у 2010 годзе 52,3% навучэнцаў неаднаразова ўжывалі алкаголь, 37,9% — курылі, 11,8% — спрабавалі наркатычныя рэчывы. Галоўны нарколаг таксама выказаў заклапочанасць тым фактам, што ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, расце лік дзяўчат і жанчын, якія ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы.
У такой сітуацыі неабходна забяспечыць павышэнне адказнасці бацькоў за паводзіны дзяцей і ранняе выяўленне прыкмет ужывання алкаголю і наркотыкаў у дзяцей і моладзі, а таксама павялічыць аб’ём сацыяльнай, у тым ліку антынаркатычнай, рэкламы на тэлебачанні ў





