Паводле звестак сацдаследавання, праведзенага Аналітычным цэнтрам EcooM, 23,5% рэспандэнтаў хацелі б жыць у часы існавання СССР.
На пытанне «Вы хацелі б жыць у часы СССР?» сцвярджальна адказалі 5,6% апытаных, яшчэ 17,9% выбралі адказ «хутчэй, так».
Большасць удзельнікаў апытання прытрымліваюцца процілеглай думкі. Больш як 52% рэспандэнтаў не хочуць вяртацца ў часы СССР (24,7% — катэгарычна супраць і 27,7% — выбралі адказ «хутчэй, не»). Не змаглі вызначыцца з адказам 22,7% апытаных.





