Чатыры гады пазбаўлення свабоды ў выхаваўчай калоніі атрымаў па прыгаворы суда17-гадовы жыхар адной з вёсак Ашмянскага раёна А., якога суд прызнаў вінаватым у згвалтаванні77-гадовай бабулі і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару з ёй.
Следства, якое вяла пракуратура Ашмянскага раёна, устанавіла: цынічныя злачынствы хлопец здзейсніў 21 жніўня, а палове другой гадзіны ночы. П’яны юнак зайшоў у дом сваёй аднавяскоўкі праз незамкнёныя дзверы.
У віну хлопцу паставілі злачынствы па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «Згвалтаванне» і «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару». З этычных меркаванняў мы не будзем апісваць падрабязнасці злачынстваў. Скажам толькі, што сэксуальныя акты былі здзейсненыя ў натуральнай і ненармальнай форме.
У судовым пасяджэнні абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну. Ён прызнаў факт згвалтавання, але зносіны ў ненармальнай форме адмаўляў. Хлопец расказаў: аб састарэлым узросце сваёй суседкі ведаў, бо ў пачатку гэтага года прыносіў ёй таблеткі, якія перадавала яго маці.
Па словах А., вечарам 20 жніўня ён піў спіртное на дыскатэках у Ашмянах і вёсцы Будзёнаўка. Выпіў прыкладна 300 грамаў. У сваю вёску, а палове другой гадзіны ночы 21 жніўня яго падвезлі дзяўчаты. Праходзячы каля дома бабулі, ён вырашыў зайсці да яе. Навошта — патлумачыць не можа.
Здзек доўжыўся каля 10 хвілін. Пасля гэтага А. выйшаў на вуліцу. Пакурыў. Потым вярнуўся ў дом, каб знайсці згублены білет на дыскатэку. Затым пайшоў дамоў. Матыў сваіх дзеянняў патлумачыць не можа. Раскайваецца.
Паводле паказанняў пацярпелай, яна жыве ў доме адна. Мае чатырох сыноў, якія дапамагаюць ёй. У той вечар яна лягла спаць, не замкнуўшы дзвярэй. Было цёмна, і бабуля не бачыла твару гвалтаўніка. Вызваліцца ад яго не магла. Не было сіл.
Пасля ўсяго гэтага жаху састарэлая жанчына на карачках пад дажджом дапаўзла да суседзяў і расказала пра тое, што з ёй здарылася. Суседзі пазванілі сыну пацярпелай. Ён прыехаў. Але ні ён, ні суседзі не паверылі бабулі, таму міліцыю не выклікалі.
Звярнуліся ў праваахоўныя органы толькі раніцай, калі пенсіянерка паўтарыла свой расказ. Сын пацярпелай паведаміў у судзе, што яго знаёмы выказаў яму меркаванне: гвалтаўніком можа быць А., пра якога па вёсцы ходзяць чуткі, што ён прыставаў да жанчын ва ўзросце.
Калі міліцыя ўстанавіла злачынцу, яго маці была шакіраваная…
Паводле заключэння судовай
Злачынства было здзейсненае ў стане алкагольнага ап’янення ў адносінах заведама састарэлай. Гэта абцяжарыла віну А.
Чатыры гады зняволення хлопец атрымаў па сукупнасці двух злачынстваў. На момант здачы матэрыялу ў друк прыгавор не ўступіў у законную сілу.





