Канцэрт «Белнафтахім» унёс ва ўрад прапанову аб чарговым падвышэнні цэнаў на бензін, але рашэнне пра гэта ва ўрадзе яшчэ не прынята, паведаміў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас у палаце прадстаўнікоў 30 лістапада. Яго словы перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Румас звярнуў увагу, што працягваецца масавы вываз саляркі за мяжу. Ён мяркуе, што ў гэтай сітуацыі ёсць толькі адзін рэцэпт — «паступовае прывядзенне цэн да ўзроўню, які зробіць масавы вываз паліва эканамічна немэтазгодным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?