Адзін з візіцёраў прадставіўся маёрам міліцыі Дзенісевічам з Мінскага УУС і паведаміў, што збіраецца пагаварыць з нагоды масавых затрыманняў, якія мелі месца.

Аднак Аляксандр такую прапанову адхіліў, бо, па-першае, было ўжо каля паловы восьмай вечара, а па-другое, ведае, што такія гутаркі праводзяцца афіцыйна. Ён так і заявіў супрацоўнікам міліцыі: «Выклікайце позвай!»

Міліцыянты на гэта паабяцалі, што позву вышлюць, але Аляксандру давядзецца ехаць на гутарку ў Мінск.

«Добра, — згадзіўся сведка. — Толькі ўжо тады я прыеду з адвакатам і журналістамі».

Аляксандр і яго жонка Ганна першымі звярнуліся ў незалежныя СМІ, каб расказаць пра масавае затрыманне ў Крупках з ужываннем сілы маладых людзей у месцах адпачынку.

Аляксандр быў сведкам амапаўскай анархіі, інфармацыю пра што ўжо праз дзень УУС Мінаблвыканкама назвала «нахабнай хлуснёй». Ён таксама выступаў у якасці сведкі на некалькіх судах, дзе разглядалі адміністрацыйныя справы затрыманых крупчан.

Нагадаем, 18 лістапада амапаўцы беспадстаўна збілі некалькі дзясяткаў чалавек у Крупках.
У горадзе з’явіўся міліцэйскі «аўтазак», і мінскія спецназаўцы, якія пачалі ўрывацца на дыскатэкі і ў вячэрнія клубы. Там яны хапалі практычна ўсіх маладых людзей, якія трапілі ім пад руку, збівалі дубінкамі і нагамі, грузілі ў машыны і адвозілі ў аддзяленне мясцовай міліцыі, дзе складаліся пратаколы. Над затрыманымі прайшлі суды, яны атрымалі штрафы ў памеры 700 тысяч рублёў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?