Праваахоўнымі органамі Мінска па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманая супрацоўніца кафедры вышэйшай матэматыкі УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт».
Паводле дадзеных ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўніца кафедры вышэйшай матэматыкі УА «БНТУ» з 18 па 22 лістапада 2011 падбухторвала жыхара Мінска даць хабар выкладчыку названага ўніверсітэта.
Грошы прызначаліся для станоўчага рашэння пытання аб здачы міжсесійнага экзамену па вышэйшай матэматыцы. Бакі дамовіліся аб суме 300 даляраў, якая і была перададзеная супрацоўніцы ўніверсітэта. Пасля гэтага жанчына была затрыманая і змешчаная ў ІЧУ. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16, ч. 1 арт. 431 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падбухторванне да давання хабару).
Цяяпер праводзяцца следчыя мерапрыемствы, падчас якіх плануецца высветліць ролю ў гэтай карупцыйнай схеме выкладчыка, для якога брала грошы затрыманая.
Тады Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі былі выяўленыя шматлікія факты атрымання хабару выкладчыкамі ўніверсітэта.Варта адзначыць, што крыху больш за год таму БНТУ ужо перажыў буйны карупцыйны скандал, звязаны з выкладчыкамі.
У выніку правядзення
Ужо пасля першых жа допытаў стала зразумела, што на кафедры многія гады дзейнічала адладжаная схема атрымання хабару выкладчыкамі. Пры гэтым для студэнтаў спецыяльна ствараліся такія ўмовы, якія змушалі іх плаціць. Падчас далейшых
Здавалася б, пасля такога скандалу супрацоўнікі БНТУ павінныя былі ўстрымацца ад супрацьпраўнай дзейнасці і перастаць вымагаць грошы з студэнтаў. Але хапіла іх ненадоўга. Ці будзе цяперашні скандал мець працяг, як гэта здарылася ў мінулым годзе, стане зразумела ўжо ў найбліжэйшыя дні, калі следчыя правядуць допыты студэнтаў кафедры вышэйшай матэматыкі.





