Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі неба будзе —
Не загіне край забраны,
Покі будуць людзі.
Ночка цёмная на свеце
Вечна не начуе;
Зерне кінутае ў ніву
Ўсходзе ды красуе.
Янка Купала, «НН». № 47–48. 1911.
На мінулым тыдні былі арыштаваныя дырэктар мінскага завода халадзільнікаў Калугін, дырэктар стадыёна «Трактар» Алейнікаў, намеснік кіраўніка Беларускай чыгункі Назарэнка. Адпраўлены ў адстаўку і кіраўнік чыгункі Віктар Рахманько. Іх абвінавачваюць у эканамічных злачынствах.
«НН». № 48. 2001.





