Новы галоўны трэнер ФК «Дынама» (Мінск) Аляксандр Сяднёў пачне працаваць 1 снежня, паведаміла прэс-служба клуба.

Сяднёў, які ў гэтым сезоне трэніраваў бабруйскую «Белшыну», наведае матчы дынамаўскага міні-турніру, які стартуе 30 лістапада ў сталічным футбольным манежы. 12 снежня Сяднёў адправіцца на тыднёвую стажыроўку ў італьянскі «Ювентус». Кампанію Сяднёву складуць Сяргей Паўлюковіч (галоўны трэнер дубля), Анатоль Шкляр (галоўны трэнер «Дынама-2»), Андрэй Пышнік (трэнер «Дынама» 1995 г.р.), а таксама трэнер па навукова-метадычнай працы Рэгіна Зімніцкая.

У праграме знаходжання дынамаўскай дэлегацыі ў Італіі наведванне вучэбна-трэніровачнай базы «Ювентуса», азнаямленне з трэніровачным працэсам, сустрэчы з трэнерскім штабам і кіраўніцтвам італьянскай каманды. 18 снежня трэнеры «Дынама» наведаюць матч чэмпіянату Італіі паміж «Ювентусам» і «Наварай».

Сяднёў — 25-ы трэнер «Дынама» з канца 1999 года, калі старшынём назіральнага савета стаў бізнесмен Юрый Чыж. 24-м быў расійскі спецыяліст Сяргей Аўчыннікаў, пад кіраўніцтвам якога каманда заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?