Па факце катастрофы ваеннага верталёта 29 лістапада ў Пружанскім раёне Брэсцкім міжгарнізонным ваенным пракурорам распачата справа на падставе ч. 2 арт. 465 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх). Пра гэта БелаПАН паведамілі ў праваахоўных органах.

Як паведамлялася, у 19.45 29 лістапада падчас выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны адбылося падзенне верталёта Мі-24181-й баявой верталётнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі.

Усе тры члены баявой машыны загінулі. Гэта камандзір Алег Кахно (1973 г.н.), штурман Дзяніс Глушчанка (1979 г.н.), бортінжынер Валерый Бабко (1968 г.н.).

На месца падзення верталёта вечарам 29 лістапада выязджалі следчыя групы Беларускай ваеннай пракуратуры і Брэсцкай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?