У Магілёве аргкамітэт Народнага сходу прыняў рашэнне накіраваць старшыні гарвыканкама ліст з патрабаваннем адказаць на пастаўленыя 8 кастрычніка пытанні абсацыяльна-эканамічным становішчы. Аргкамітэт вырашыў паўторна не праводзіць сход ва «ўмовах ўзмацнення рэпрэсій».
У Магілёве на сходзе 8 кастрычніка было прынята рашэнне аб правядзенні 12 лістапада паўторнага сходу з мэтай абмеркавання адказаў улады на пастаўленыя пытанні аб
Як заявіў 29 лістапада на пасяджэнні абласной кааліцыі дэмакратычных сіл адзін з арганізатараў Народнага сходу Уладзімір Шанцаў, праводзіць паўторна сход — гэта «ўсё роўна, што ісці здавацца».
Ён паведаміў, што аргкамітэтам прынята рашэнне накіраваць магілёўскім уладам ліст з патрабаваннем адказаць на пастаўленыя 8 кастрычніка пытанні, якія тычацца палітычнай і
Як паведаміў Уладзімір Шанцаў, копіі звароту пасля Народнага сходу былі накіраваныя ў розныя структуры ўлады, у прыватнасці ва ўрад. «Адказ прыйшоў толькі з МУС, якому быў перададзены ліст з урада, і тычыўся палітзняволеных, якіх мы патрабуем неадкладна вызваліць. Міліцыя паведаміла, што не кампетэнтная разглядаць такія пытанні», — сказаў Шанцаў.
Цяпер аргкамітэт Народнага сходу ад свайго імя накіруе ліст магілёўскім уладам, матывуючы гэта тым, што больш чым сотня грамадзян па вуліцы Раманава ў горадзе Магілёве ініцыявалі правядзенне акцыі для абмеркавання гэтых пытанняў.





