Закаханы кітайскі студэнт Вэй Ксінлонг з горада Чанчун задумаў прыдбаць для дзяўчыны цудоўны падарунак. Але ў яго студэнцкім бюджэце сродкаў на апошні планшэт Apple iPad, які так хацела каханая, не знайшлося.

Але студэнт-дызайнер засеў за комп, каб разабрацца ў тым, як зроблены жаданы планшэт. Дзесяць дзён ён праседзеў у інтэрнэце, збіраючы патрэбную інфармацыю.

Замовіўшы ў анлайн-крамах дэталі старых планшэтаў, студэнт пачаў збіраць iPad паводле інструкцый, што знайшоў ў сеціве.

«Мацярынская плата, відэакарта, працэсар і экран былі са старога ноўтбука, але я дакупіў сэнсарны экран і акумулятар», — расказаў кароткі рэцэпт самазборкі папулярных планшэтаў будучы дызайнер.

Зроблены планшэт хлопец інкруставаў стразамі і падараваў сваёй каханай Сун.

«Гэта найлепшы падарунак, які ў мяне калі-небудзь быў, і я буду захоўваць яго вечна», — прызналася дзяўчына. Акрамя iPad, які ў выніку каштаваў каля $125 замест $500, пара прыдбала сусветную папулярнасць: пост Сун пра «нараджэнне майго планшэта» займеў неверагодную папулярнасць у кітайскім сеціве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?