Беларускія ўлады пашырылі пералік радовішчаў карысных выкапняў для перадачы ў канцэсію замежным інвестарам.
Адпаведны ўказ № 557 быў падпісаны 28 лістапада 2011.

Да раней прапанаваных 4 радовішчаў (радовішча гіпсу «Брынеўскае» (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці); радовішча жалезных руд «Аколаўскае» (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці); радовішча жалезных руд «Навасёлкаўскае» (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці); радовішча бентанітавых глін «Астражанскае» (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці) на ўмовах канцэсійнай дамовы аб падзеле прадукцыі ўлады краіны дадалі яшчэ 6 на ўмовах поўнай канцэсійнай дамовы.

У прыватнасці, найбліжэйшым часам інвестарам будуць прапанаваныя канцэсіі радовішча гліны «Кураполле» (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці); радовішча гліны «Голбіца» (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці); радовішча крэйды «Добрушскае» (Добрушскі раён Гомельскай вобласці); радовішча пясчана-жвіравых матэрыялаў «Пераносінскае» (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці); радовішчы пяску і пясчана-жвіравых матэрыялаў «Улессе» (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці); радовішча гаручых сланцаў «Тураўскае» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці); участкі нетраў для пошуку вуглевадароднага (сланцавага) газу (Брэсцкая вобласць).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?