Як жыхары Магілёва ставяцца да канчатковай продажы Расіі ААТ «Белтрансгаз»? Ці меў Лукашэнка права прадаць маёмасць, якое належыць усяму беларускаму народу? На гэтыя пытанні адказваюць мінакі на вуліцах абласнога цэнтра:
— Не, не меў. Напэўна, трэба было спытаць у народа, бо
гэта ж не ўласнасць Лукашэнкі. Гэта ж прадпрыемства, пасля продажу якога ўплыў Расеі на Беларусь стане яшчэ больш.І хутчэй за ўсё, гэты ўплыў будзе негатыўным.
— Народ яго абраў, надзяліў правамі. Таму, напэўна, разумее, што, так, гэтага не варта было рабіць. Але
калі ў вас у кішэні пуста, вы прыходзіце да суседа з просьбай пазычыць абошто-небудзь вымушаныя прадаваць.
— Не, не мае. Ён жа — гарант Канстытуцыі. А гаспадарчай дзейнасцю займаецца прэм’
Прэзідэнт не павінен нічога прадаваць або купляць. Ён не павінен мець свой прэзідэнцкі фонд, які складае палову бюджэту краіны, або нават мы не ведаем колькі.
— Трэба было з народам параіцца.Калі ён прэзідэнтам хацеў стаць на трэці тэрмін, ён жа праводзіў рэферэндум. Трэба было і цяпер — хоць бы нейкае анкетаванне на ўзроўні мясцовай улады.
— Пры нашым крызісе ўсё магчыма, таму мог. Ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы забастоўкі будуць. А забастоўкі нікому і нам таксама не патрэбныя. Таму правільна паступае.
— Ведаеце, я ў палітыку не лезу — гэта не мае пытанні.
— Застанемся ж мы з чымсьці, і большае прадаюць. І мы прададзім. Але, у прынцыпе, трэба падумаць.
— Не. Таму што гэта наша. І наогул трэба было, я думаю, узгадніць. Наогул, гэта нядобра. Столькі праблем цяпер, і не факт, што іх зараз не будзе.
— Павінна быць хоць нейкая арганізацыя, парламент той жа, якая перш за ўсё вызначае не яго, тое, што ён захацеў, а народная — што народ жадае.
— Асабіста я — за зліццё з Расіяй. Не бачу сэнсу ў нашай незалежнасці незразумела ад каго. І газ, і ўсё…
Усё роўна мы жывём за кошт Расеі.
— Я, напэўна, не адкажу на гэтае пытанне. Я за навінамі сачу на «Хартыі», але каментарыі не пакідаю. І зараз ніяк не пракаментую.
— Складанае пытанне. А ён наогул не выконвае ўсё, што напісана ў Канстытуцыі.
— Не, гэта мяне не датычыцца.
Скажу вам, а потым будуць праблемы. У мяне ёсць сваё меркаванне! Ну, няхай, — не меў права. У асноўным людзі так і думаюць, але вам услых ніхто пра гэта не скажа.





