Міністры замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс, Літвы Аўдронюс Ажубаліс і Эстоніі Урмас Паэт прынялі сумесную заяву па выніках праведзенага ў пятніцу ў Таліне пасяджэння Балтыйскага савета.
Кіраўнікі МЗС выказаліся, у прыватнасці, за працяг місіі НАТО па абароне паветранай прасторы краін Балтыі.
«Дзяржавы Балтыі павінны паставіць перад сабой мэту ператварыць вырашэнне пытання аб доўгатэрміновай ахове паветранай прасторы з боку НАТА ў адназначны доказ салідарнасці НАТА», — гаворыцца ў заяве.
У 2014 годзе сканчаецца тэрмін дамовы з НАТА па ахове паветранай прасторы краін Балтыі.
Пасля ўступлення Латвіі, Літвы і Эстоніі ў 2004 годзе ў НАТА, па просьбе гэтых дзяржаў, якія не маюць сваёй знішчальнай авіяцыі, дзяржавы альянсу на аснове ратацыі ажыццяўляюць ахову паветранай прасторы Балтыі. Чатыры самалётs НАТА пастаянна базуюцца ў Літве.





