З нагоды ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў.
«Дарагія Суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, вітаю Вас зь вялікай падзеяй у жыцці нашага народа — Слуцкім Збройным Чынам, ці, як яго называе Юрка Віцьбіч, Слуцкім Фронтам БНР», — гаворыцца ў звароце.
«Цытую далей Юрку Віцьбіча: „
Меліся ў нас паўстанні і больш колькасныя па ліку, як Вяліжскае, і не горш арганізаваныя, як Гомельскае, і не менш зацятыя, як Парэцкае, Барысаўскае, Івянецкае, Койданаўскае, Мірскае, Рагачоўскае,“.Панкоўска-Будаўскае , Бешанковіцкае і шмат іншых. Аднак ні адно з гэтых паўстанняў не выявіла ў такой ступені наш нацыянальны супраціў расейскім акупантам, як Слуцкае
Дык заклікаю усіх Вас, дарагія суродзічы, адзначыць гэтую вялікую падзею. Адначасна
заклікаю кожнага з Вас, у Беларусі і ўва ўсіх беларускіх асяродках у свеце, ушанаваць памяць ня толькі герояў Случчыны, якія „першыя паўсталі і пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына“, але і ўсіх Вам ведамых і няведамых змагароў за незалежнасць Бацькаўшчыны і Вашую волю. Дзякуючы ім, мы яшчэ існуем як нацыя, нягледзячы на шматлікія намаганні нашых суседзяў, каб сцерці з паверхні Зямлі незалежную дзяржаву Беларусь. Жыве Беларусь!» — гэтымі словамі завяршыла свой зварот старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.





