Аляксандр Лукашэнка падарыў Віктару Януковічу на
Пра гэта «Украинской правде» распавёў Аляксандр Бянькоўскі — будаўнік, які працаваў у паляўнічай рэзідэнцыі Януковіча ў Сухалуччы.
Па словах будаўніка, ён асабіста вешаў гэтую галаву на сцяну ў альтанцы для грылю.
Ён сцвярджае, што
тры жырандолі ў гэтай альтанцы, са слоў начальства, каштуюць 19 000 еўра, а ўнітазы ў прыбіральні альтанкі — іспанскія, па кошце каля 2 000 еўра за штуку.
«Але самае смешнае, што адзін ўнітаз быў заменены на падробку, якая была зробленая дзесьці ў Кіеве», — распавёў будаўнік.
Ён паведаміў, што галоўны аб’ект у Сухалуччы — гэта «Паляўнічы дамок Януковіча», зроблены з нябачаным размахам.
«Калі я першы раз прыехаў сюды, я быў шакаваны!
1400 квадратных метраў металадахоўкі былі сарваныя і замененыя на медзь. Яна нашмат даражэй!», — адзначыў будаўнік.Па-мойму , гэтая медзь прывозілі нават з Нямеччыны
«На тэрыторыі вакол «паляўнічага дамка Януковіча» ёсць штучны канал для развядзення качак і рыбы. Дык вось,
рыбу егеры раз у тыдзень вылоўліваюць для аналізу.Качак разводзяць кожны год прыкладна 5000 штук. Увосень частка ляціць, частку адстрэльваюць, частка застаецца зімаваць…
Бліжэй да «паляўнічага дамка», на самым беразе Кіеўскага мора — крыты цір з рухомымі мішэнямі. За хаткай — бухта для яхт, з другога боку — лазня, альтанка, валейбольная пляцоўка. Трохі далей — верталётная пляцоўка. Калі яе будавалі, высякалі дрэвы «, — дадаў будаўнік.
Паводле яго слоў, сам «Паляўнічы дамок Януковіча» вельмі прыгожы.
«Там усё зроблена з розумам. Бачна, што Януковіч усё рабіў для сябе, не для гасцей. Усярэдзіне стаіць больш за дваццаць
Усярэдзіне ўсё аздоблена ў марскім стылі, ліштва вакол дзвярэй з арнаментам у стылі марскіх вузлоў. Такі эфект, быццам гэта карабель, перавернуты ўверх дном.Раскошны камін. Падлога зробленая з дрэва і залітая лакам так, быццам яна маналітная!» — сказаў Аляксандр Бянькоўскі.
Паводле яго слоў, тут жа пабудаваны дом для прыслугі Януковіча, разлічаны на 12 сем’яў.





