У 10-й серыі 10-га сезона расійскага серыяла «Тайны следства», што паказвае тэлеканал «Россия», ізноў выявіўся беларускі след. Гераіня серыяла факсам адсылае спіс былых вайскоўцаў тэрміновай службы адной з расійскіх часцей.

У ім фігуруюць сапраўдныя імёны і прозвішчы… беларускіх апазіцыянераў, сярод якіх — экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч (№ 8). Пад нумарам 4 ідзе Андрэй Дзмітрыеў, пад 5-м — Аляксандр Класкоўскі-малодшы, пад 7-м — Анатоль Лябедзька.

Пабачыць гэты фрагмент можа на фэйсбуку па гэтай спасылцы.

Расійскі серыял ужо выкарыстоўваў беларускую тэматыку ў сваіх сюжэтах. У адной з апошніх серый герой трапляе ў Беларусь, а такая апынаецца нечакана жорсткай і беларускамоўнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0