Наста Палажанка — самая вядомая моладзевая актывістка Беларусі. Намесніцу старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту», яе мноства разоў затрымлівалі, а пасля падзея 19 снежня 2010 года яна апынулася ў турме КДБ. Ёй прысудзілі год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на год.
Якая музыка натхняе Насту на змаганне?
«Першая песня — гэта „Зямля“ гурта „Мроя“, — кажа Наста. — Не ведаю, магчыма гэта ў мяне настальгія па „Мроі“, а магчыма — па зямлі. У свой час
захапленне беларускайЗа што я вельмі ўдзячная Лявону Вольскаму.рок-музыкай і падштурхнула мяне да „Маладога фронту“, а пачуўшы „Мрою“ я пачала шукаць беларускамоўных людзей.
Мне вельмі
шкада, што гурт „Без білета“ так і не пайшоў у тым кірунку, у якім яны стварылі песню „Мая краіна Беларусь“. Яна доўгі час стаяла рынгтонам у маім мабільніку. Яна вельмі простая, як і ўсё таленавітае.
Я ніколі не думала, што мне спадабаецца рэп. Аднак калі на каляднай дабрачыннай імпрэзе „Маладога фронту“ я пачула Vinsent’а, яго музыка мяне вельмі ўразіла як і іншых прысутных. Я бачу за ім новае беларускамоўнае пакаленне, і гэта вельмі абнадзейвае і радуе», — кажа Наста Палажанка.





