паведаміла дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак 25 лістапада на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя падыходы ў аказанні спецыялізаванай медыцынскай дапамогі дзецям з моўнымі псіхічнымі парушэннямі» ў Мінску.

Паводле яе слоў, сярод найбольш распаўсюджаных парушэнняў — заіканне, алалія, дызартрыя, затрымка развіцця мовы і іншыя. Сярод пацыентаў РНПЦ отарыналарынгалогіі ў 80% выпадкаў моўная паталогія ўскладнённая іншымі захворваннямі, у асноўным гэта эмацыянальныя расстройствы, гіперкінетычныя расстройствы, расстройствы аўтычнага спектра і іншыя эмацыянальна-паводзінскія расстройствы.

Макарына-Кібак звязвае рост колькасці пацыентаў з парушэннем маўлення з павелічэннем увагі да гэтай праблемы ў Беларусі як з боку бацькоў, так і спецыялістаў,

якія «пачалі разумець, што парушэнні мовы ў раннім узросце, дашкольным і школьным, трэба выяўляць і ў абавязковым парадку лячыць».
Паводле яе слоў, стан пераважнай большасці дзяцей з расстройствам мовы паляпшаецца, калі з імі праводзіцца комплексная праца ўрачоў-псіхіятраў, неўрапатолагаў, неўролагаў, лагапедаў і сурдапедагогаў.

Ранняе выяўленне нервова-псіхічных парушэнняў, з якімі звязанае расстройства мовы, садзейнічае паляпшэнню камунікатыўных і пазнавальных здольнасцей, школьных навыкаў, якасці жыцця і ў выніку дазваляе папярэдзіць інваліднасць у дзіцяці. У РНПЦ отарыналарынгалогіі для кожнага дзіцяці з парушэннем мовы распрацоўваецца індывідуальная праграма рэабілітацыі. Сярод метадаў лячэння — комплексная фармакатэрапія, фізіятэрапія, акупунктура, іголкаўколванне і рэфлексатэрапія, псіхатэрапія, лагапедычная і псіхалагічная карэкцыя.

У перспектыве на базе РНПЦ отарыналарынгалогіі плануецца правядзенне навукова-практычных распрацовак па даследаванні мовы. Гэта дазволіць надалей правесці ў Беларусі скрынінгавыя даследаванні ў галіне расстройства мовы, забяспечыць комплекснае вывучэнне праблем пацыентаў з парушэннямі моўнага развіцця. Новыя медыцынскія і педагагічныя тэхналогіі плануецца распрацаваць і ўкараніць прымяняльна да розных груп дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?