Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Чыгуначнага РАУС Гомеля затрымалі за незаконны абарот наркатычных сродкаў
Як паведаміў супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, пры вобыску ў хлопца па месцы жыхарства, агледзеўшы сістэмны блок камп’ютара, супрацоўнікі міліцыі знайшлі металічную банку са здробненай расліннай масай, а таксама газетны і два поліэтыленавыя скруткі. Па заключэнні экспертызы, малады чалавек хаваў у камп’ютары 400 грамаў марыхуаны.
24 лістапада па гэтым факце распачата крымінальная справа, вядзецца следства.
За 10 месяцаў гэтага года на тэрыторыі Гомельскай вобласці выяўлены 511 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, з іх 110 — збыт наркатычных сродкаў. З незаконнага абароту выключана амаль 60 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.





