Алеся Унукоўская піша песні на трох мовах — беларускай, расійскай і італьянскай. Аднак самае цікавае і нечаканае ў творчасці Алесі гэта тое, што яна працуе ў рэдкім для беларускай музыкі жанры — хрысціянская поп-музыка. Унукоўская запісала ўжо шэсць альбомаў, якія карыстаюцца попытам сярод аматараў некананічнай рэлігійнай песні.

У інтэрнэце з’явіўся новы кліп на песню «Зоркі далёка». Што цікава, кліп — анімацыйны, аднак болей за ўсё ён нагадвае стыль псеўда-3D, а з’яўленне ў кадры трактара «Беларусь» пераўтварае мілую поп-песню ў дзіва беларускай анімацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?