З 28 лістапада «Белтэлеком» пачне блакаваць доступ да забароненых у краіне 35 сайтаў. Дзяржаўныя арганізацыі Беларусі атрымалі ліст, згодна з якім «з мэтай выканання ўказа № 60… вам неабходна выкарыстоўваць наступныя
Гаворка вядзецца пра настройкі інтэрнэту. У выпадку выкарыстання іншых адрасоў «Белтэлеком» «не нясе адказнасць за няякаснае прадастаўленне паслугаў доступа ў сетку Інтэрнэт альбо поўную яго адсутнасць».
Пасля таго, як арганізацыі выставяць новыя настройкі, карыстальнікі сеціва не змогуць наведаць забароненыя дзяржавай сайты. Сярод іх — «Хартыя’97», Пракапові.ч і іншыя.
DNS (англ.: Domain Name System — сістэма даменных імёнаў) — камп’ютарная размеркаваная сістэма для атрымання інфармацыі аб даменах. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца для атрымання
Дзякуючы кантролю над
Згодна з рашэннямі лукашэнкаўцаў, доступ да некаторых сайтаў павінен быць абмежаваны для дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый. Сярод такіх сайтаў, напрыклад,
Пакуль няясна, ці патрабаванне зменыDNS-адрасоў скіраваны толькі на дзяржпрадпрыемствы, ці лукашэнкаўцы хочуць, каб правайдары такім чынам самастойна абмежавалі доступ і для індывідуальных кліентаў.
Сайт Charter97.org рэкамендуе пры патрэбе выкарыстоўваць DNS незалежных пастаўшчыкоў, напрыклад, DNS ад Google:
1)
2)
Разам з тым, выкарыстанне такіх настроек мае шэраг мінусаў.
«Наша Ніва» будзе далей разбірацца ў сітуацыі і вернецца да тэмы.





