У супольнай заяве партый АГП, БНФ, «Справядлівы сьвет», аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду» гаворыцца пра тое, што «гэты прысуд ёсць сведчаннем парушэньня шматлікіх
Лідары шасці арганізацыяў патрабуюць свабоды не толькі для Алеся Бяляцкага, але і для ўсіх палітвязняў.
24 лістапада суддзя Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка вынес прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, прызнаўшы яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры). Суд прыгаварыў Алеся Бяляцкага да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Апроч гэтага, праваабаронца мусіць сплаціць дзяржаве 721 мільён рублёў як кампенсацыю стратаў і 36 мільёнаў за судовыя выдаткі.





