Паводле інфармацыі газеты «Прессбол» са спасылкай на крыніцу ў Беларускай федэрацыі футбола, галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай будзе прызначаны трэнер алімпійскай дружыны Георгій Кандрацьеў, яму дапамагаць будуць Вячаслаў Акшаеў і Дзмітрый Касянок.
Кандрацьеў, нагадаем, заваяваў разам з моладзевай зборнай бронзу чэмпіянату Еўропы і пуцёўку на Алімпійскія гульні.
Акшаеў у 2001 г. выйграў залатыя медалі чэмпіянату з бабруйскай «Белшынай», апошнім часам трэніраваў гомельскі ДСК, а потым знаходзіўся ў творчым адпачынку. Касянок працаваў у памочніках Ігара Крывушэнкі ў «Сібіры», сёлета ўваходзіў у трэнерскі штаб «Мінска», удакладняе «Прессбол».
Кандыдатуры павінны быць зацверджаныя на пасяджэнні выканкама БФФ 8 снежня. Свой першы матч зборная правядзе 29 лютага ў Турцыі… супраць зборнай Арменіі.
***
Нагадаем, што ў адборачнай групе да чэмпіянату свету 2014 г. зборная Беларусі згуляе ў адной групе з дзеючымі чэмпіёнамі Іспаніяй, а таксама Францыяй, Грузіяй і Фінляндыяй. Трэнер прызначаецца, хутчэй, з прыцэлам на
Ад ліпеня 2007 г. нацыянальнай зборнай кіраваў Бернд Штанге (усяго 49 матчаў). Адбор да
***
Зборную ў розны час трэніравалі Міхаіл Вергяенка (26 гульняў, два тэрміны з перапынкам), Сяргей Бароўскі (24, дзве кадэнцыі таксама з перапынкам), Эдуард Малафееў, Анатоль Байдачны (па 22), Юры Пунтус (14), адзін матч на пасадзе галоўнага ў Валеры Стральцова.





