«Заявы, якія мы чуем у сувязі з прыгаворам Алесю Бяляцкаму, з’яўляюцца прыкладам самага крывадушнага выкарыстання двайных стандартаў», — гаворыцца ў каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі —прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных да заяў замежных палітыкаў наконт вынясення прыгавору праваабаронцу.
Як падкрэслівае Савіных, прыгавор суда не мае дачынення да праваабарончай дзейнасці асуджанага, а звязаны з яго ўхіленнем ад выплаты падаткаў.
«Усе найбуйнейшыя краіны Захаду метадычна дамагаюцца і атрымліваюць ад дзяржаў — „падатковых аазісаў“ даныя на сваіх грамадзян, якія ўхіляюцца ад нацыянальных падаткаў. Ва ўсіх краінах Захаду ўхіленне ад выплаты падаткаў — гэта крымінальна каральнае дзеянне. Там пакаранне за гэтыя дзеянні — нармальная з’ява, нас жа за гэта абвінавачваюць», — адзначае
«Распачатая на Захадзе кампанія характарызуецца адкрытым палітычным націскам на судовыя органы Беларусі, што супярэчыць стандартам сучаснай сістэмы правасуддзя»,— дадаў Савіных.
Ён адзначыў, што ў Беларусі абскарджанне судовага рашэння па крымінальнай справе можа быць рэалізавана толькі ў судовым парадку. «Заклікі да адвольнай адмены судовага рашэння дэманструюць вельмі выбарчы прававы нігілізм і проста цынізм іх аўтараў», — гаворыцца ў каментары





