Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, прычынай канфлікту стаў выхад пешаходаў на праезную частку у неўстаноўленым месцы. Вадзіцелю, які заўважыў на дарозе людзей, прыйшлося рэзка тармазіць, што не спадабалася парушальнікам —
Выпадковыя сведкі бойкі выклікалі міліцыю. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі завадатараў канфлікту і пры аглядзе знайшлі ў іх 52,61 грама марыхуаны.
На пешаходаў распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, што цягне за сабой да пяці гадоў пазбаўлення волі.





