Паводле даных МУС, у Беларусі сёлета ад злачынстваў у быце пацярпела 2 тыс. 132 чалавекі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей 24 лістапада на
Паводле яго слоў,
75% пацярпелых — жанчыны.Больш за 80% ад усіх злачынстваў — «не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі і менш цяжкія». Штогод расце лік спраў па артыкулах Крымінальнага кодэкса «Прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання», «Катаванне», «Пагроза забойствам». У 2011 годзе па такіх артыкулах распачата больш за 1.800 крымінальных спраў.
Як паведаміў Каразей, адначасова скарачаецца лік забойстваў і фактаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў у сям’і.
Сёлета было забіта 100 чалавек, у тым ліку 48 жанчын.Для параўнання: у 2010 годзе мужамі ці блізкімі людзьмі ў Беларусі было забіта 74 жанчыны, у 2009 годзе — 91, у
Як расказаў Каразей, больш чым палова людзей, якія ўчыняюць злачынствы ў быце, нідзе не працуюць, трэцяя частка была раней асуджаная. Больш за 80% забойстваў і фактаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў у сям’і ўчыняюцца пасля ўжывання спіртнога. Прычым у большасці выпадкаў алкагольныя напоі сумесна распіваюць злачынец і ахвяра. Прыкладна траціна пацярпелых ад бытавога гвалту нідзе не працуюць, 35% займаюцца некваліфікаванай працай. У 16% бытавых злачынстваў ахвярамі станавіліся жанчыны, якія знаходзяцца на пенсіі.
Прадстаўнік МУС таксама расказаў, што
кожны месяц у органах унутраных спраў фіксуецца больш за 20 тыс. зваротаў з нагодыУ большасці выпадкаў звяртаюцца жанчыны. Супрацоўнікі міліцыі не заўсёды бачаць неабходнасць ці магчымасць прыцягваць грамадзяніна да адказнасці з прычыны недасканаласці цяперашняга заканадаўства аб гвалце ў сям’і. Таму праца першапачаткова будуецца на правядзенні прафілактычных гутарак.сямейна-бытавых канфліктаў.
Як адзначыў Каразей, часта ахвяры дамашняга гвалту не хочуць прыцягваць мужоў і сваякоў да адказнасці. З боку МУС праводзіцца праца з мэтай пераканаць іх звяртацца ў міліцыю. Прадстаўнік МУС таксама рэкамендуе паведамляць у міліцыю пра бытавы скандал яго выпадковым сведкам, напрыклад суседзям — гэта можа дапамагчы захаваць жыццё ці здароўе ахвяры гвалту.





