«Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі шакаванае рашэннем суда пакараць Алеся Бяляцкага, старшыню беларускага праваабарончага цэнтра „Вясна“ чатырма з паловай гадамі зняволення.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі лічыць гэты судовы працэс палітычна матываваным і заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці. Міністэрства будзе працягваць уважліва назіраць за далейшым развіццём гэтай справы», гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі.





